МАК падоўжыў санкцыі супраць спартоўцаў Беларусі і Расіі
![Саміт МАК пакінуў санкцыі супраць Беларусі і Расіі / championat.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mak-0912.jpg.webp?itok=7HMidYEx)
Саміт МАК пакінуў санкцыі супраць Беларусі і Расіі / championat.com
Міжнародны алімпійскі камітэт падоўжыў санкцыі супраць спартоўцаў Беларусі і Расіі. На саміце арганізацыі за такую меру прагаласавалі пераважная большасць краін, перадае прэс-служба МАК.
Санкцыі былі ўведзеныя сёлета ў лютым у адказ на пачатак вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны. Пры гэтым агрэсар выкарыстоўвае і тэрыторыю Беларусі.
У Беларусі і Расіі забароненыя міжнародныя спаборніцтвы пад экгідай МАК. Спартоўцы з гэтых краін не могуць выкарыстоўваць свае сцягі і гімны на тых турнірах, куды іх дапускаюць.
Сённяшні саміт таксама вырашыў адклікаць алімпійскія ордэны ў прэзідэнта Расіі і аднаго з віцэ-прэм'ераў (яго імя не называецца) і аказаць усю магчымую падтрымку ўкраінскім камандам і спартоўцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.