Магілёўскія валейбалісты выбіваюць заробкі праз суд

Сёлета ў красавіку адбыўся суд, які замірыў бакі канфлікту і абавязаў наймальніка разлічыцца з валейбалістамі. Аднак абяцаных грошай спартоўцы так і не атрымалі.



Падчас суда стала вядома, што 3 студзеня 2014 года наймальнік выдаў загад аб зніжэнні заробкаў валейбалістам у пяць разоў, аднак спартоўцам пра гэта ніхто не паведаміў. Акрамя таго, валейбалісты даведаліся, што ўсе 13 чалавек без уведамлення звольненыя 13 траўня. Працоўныя кніжкі ім дагэтуль не вярнулі.



Спартоўцы лічаць, што юрыст валейбольнага клуба падрабіў дакументы. Па іх словах, 16 траўня трэнер дублёрскага складу каманды падаў заяву на звальненне па ініцыятыве работніка. І загаду пра звальненне каманды на той момант не было.



Цяпер калектыўную заяву валейбалістаў разглядае Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. А самі спартоўцы рыхтуюцца да чарговага судовага пасяджэння.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі