Магілёўскія прадпрымальнікі праводзяць стыхійны мітынг

У цэнтры Магілёва праходзіць стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. На галоўнай плошчы горада сабралося каля 500 чалавек. У гэты момант прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху праводзяць перамовы з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкаму.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Фамін.

“Цяпер яны ў будынку аблвыканкаму. Там праходзяць перамовы з уладамі. Тэлефоны ў іх адключаныя, таму пакуль нічога не вядома”.

З 1 студзеня, згодна з указам прэзідэнта, індывідуальным прадпрымальнікам забараняецца трымаць наёмных працаўнікоў, апроч блізкіх сваякоў. Пры гэтым ІП дазволена мець не больш за трох работнікаў.

З 1 студзеня прадпрымальнікі абвясцілі агульнарэспубліканскі страйк. Па словах аднаго з лідэраў мінскіх прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева, у сталіцы не працуюць ад 20 да 30 адсоткаў гандлёвых кропак на розных рынках і гандлёвых цэнтрах.

“Напрыклад, Ждановічы — 1200 гандлёвых кропак на будаўнічым рынку. З іх на 200 не аплачана нават арэнда, хоць арэнду мы павінны плаціць, калі ідзем на страйк.

Падаткі прадпрымальнікі могуць не плаціць, таксама НДС і адзіны падатак можна не плаціць. У гэтай сітуацыі вялікія страты панясуць самі рынкі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі