Маці затрыманага асводаўца чакае яго каля Акрэсціна (відэа)

Маці затрыманага асводаўца чакае яго каля Акрэсціна (відэа)

Каля ізалятара на завулку Акрэсціна начальніка ратавальнай станцыі "Заслаўе-1" на Камсамольскім возеры Пятра Траццякова чакае маці.

"Гэта трэба ва ўладаў пытацца, як, ратуючы людзей, можна апынуцца ў турме", — кажа яна.

Супрацоўнікаў АСВОД, якія 6 верасня ратавалі з вады пратэстоўцаў, другі дзень трымаюць за кратамі. "Яны, нібыта, павезлі выратаваных людзей не ў той бок. Але калі ратуеш — не пра гэта думаеш, а пра тое, каб чалавеку было цёпла", — упэўненая жанчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі