Ляпіс Трубяцкой разам з Noize MC прэзентавалі “Болт”

Гурт Ляпіс Трубяцкой прэзентаваў новы кліп на песню “Болт” з апошняга альбома “Культпрасвет”.  Новае гучанне песні стане сюрпрызам.

Яе значна відазмяніў расійскі музыка Noize MC, напісаўшы і начытаўшы ў сваёй манеры тры новыя куплеты. Ад арыгінальнага выгляду “Балта” Ляпісаў засталіся ў асноўным прыпевы і абвостраная сацыяльная занепакоенасць.

У паўанімацыйным роліку можна ўбачыць Сяргея Міхалка і Noize MC, якія выконваюць разнастайныя ролі, а таксама пластылінавых пачварак, голых жанчын і многа каго яшчэ.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі