“Ляпіс Трубяцкой” прэзентаваў адразу 11 кліпаў

Учора, 18 траўня, гурт “Ляпіс Трубяцкой” прэзентаваў адразу 11 кліпаў на песні з альбома Manifest.
Кліпы былі створаны фанатамі гурта у рамках “конкурса самапальнага відэа”, абвешчанага “Ляпісамі”.

Прыхільнікі з розных краін даслалі больш за дваццаць ролікаў. “Сапраўды парадавалі музыкаў і мэнэджмент гурта” толькі каля пяці з іх, а перамаглі ў конкурсе два кліпы, знятыя беларусамі.

Па інфармацыі сайта гурта “Ляпіс Трубяцкой”, “лепшымі фан-арт-кліпамі” прызнаныя "Рок-пупсы" пад аўтарствам Мішы з Беларусі і "12 обезьян" Аляксандра з Наваполацка.
Аддзячыць лепшых кліпмейкераў гурт абяцае спецыяльнымі падарачнымі наборамі.

Паглядзець кліпы можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі