Лябедзька: Грамада абмяркоўвала артыкул Ляўковіча за зачыненымі дзвярыма

Інтэрв'ю старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоля Ляўковіча газеце "Советская Белоруссия" не з'яўляецца "афіцыйным дакументам партыі". Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, прынятай 12 траўня прэзідыўмам БСДП (Грамада). Як нагадвае БелаПАН, Прэзідыўм палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл на паседжанні 22 красавіка прыняў рашэнне забараніць Ляўковічу выказвацца ад імя кааліцыі да правядзення кансультацый сяброў прэзідыўма АДС і сяброў прэзідыўма БСДП (Грамада). Пры гэтым кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі з'яўляецца адным з чатырох сустаршыняў прэзідыўма АДС.

Анатоль Лябедзька паведаміў кіраўніцтву Грамады пазіцыю Прэзідыўму АДС. Аднак абмяркоўваць выступ свайго лідэра сацыял-дэмакраты вырашылі за зачыненымі дзвярыма і Лябедзьку на паседжанне не дапусцілі.

Лябедзька: Мне далі мажлівасць выкласці пазіцыю Прэзідыўма АДС — і надалей усё закончылася. Надалей усё адбывалася за зачыненымі дзвярыма. Рашэнне я ведаю. Але дыскусія адбывалася без майго ўдзелу.

Палітык паведаміў, што 13 траўня адбудзецца паседжанне Прэзідыўма АДС. На ім Анатоль Ляўковіч і Мечаслаў Грыб паведамяць рашэнне БСДП (Грамады) кааліцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі