Лябедзька — Цапкала: да вас хутчэй далучыцца Б'ёрндален, чым Домрачава

Лябедзька — Цапкала: да вас хутчэй далучыцца Б'ёрндален, чым Домрачава

Апазіцыянер Анатоль Лябедзька пракаментаваў нядаўні заклік Веранікі Цапкала да вядомых беларусаў далучыцца да кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. На YouTube-канале ОГП-ТВ Лябедзька якраз размаўляў з жонкай палітыка Валерыя Цапкала, якая ўжо і сама стала палітыкам.

Як паведамляла Еўрарадыё, Вераніка Цапкала звярнулася да вядомых спартсменаў — да Максіма Мірнага, Вікторыі Азаранкі і Дар'і Домрачавай. Але за два дні ніякай іх рэакцыі не было. "Мы хочам, каб вакол нашага аб'яднання трох штабоў адбылося таксама аб'яднанне публічных і вядомых людзей Беларусі, — гаварыла Цапкала ў эфіры з Лябедзькам. — Гэтыя людзі нам вельмі дапамаглі б... Яны маглі б выступаць на нашых мітынгах, пікетах...".

Яна лічыць, што ў Домрачавай, як "незалежнага чалавека", якая "замужам за замежным грамадзянінам", "ёсць магчымасць жыць у іншай краіне і бачыць, што ёсць такое дэмакратыя насамрэч... што такое свабода".

"Вам хутчэй удасца ўгаварыць Б'ёрндалена [нарвежца, мужа Дар'і], чым Домрачаву", — выказаў сваё меркаванне Анатоль Лябедзька.

Але ў выніку яны пагадзіліся, што "час пакажа". Як вядома, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі