Лужкоў адмовіўся ад паездкі ў Мінск

Мэр Масквы Юры Лужкоў не прыедзе на афіцыйную цырымонію адкрыцця Дома Масквы ў Мінску 24 ліпеня. Прычына — траўма нагі. Як паведамляе "Росбалт", замест яго беларускую сталіцу наведае першы намеснік Ўладзімір Рэсін. Нагадаем, што ў рамках візіту Юрыя Лужкова ў Мінск была запланаваная сустрэча з беларускім прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім.

Дом Масквы збудаваны ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з выкарыстаннем беларускіх будаўнічых матэрыялаў і канструкцый за кошт маскоўскага бюджэту.

У чатырохпавярховым будынку размешчаныя кінаканцэртная зала, крама па продажы кніг і сувеніраў, кафэ-бар, офісныя памяшканні, міні-гатэль, бібліятэка, канферэнц-зала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі