Лукашэнка зняў некаторыя бар'еры для знешняга гандлю

Лукашэнка зняў некаторыя бар'еры для знешняга гандлю

23 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №221, які ўносіць змены ва ўказ №178 ад 27 сакавіка 2008 г. "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый".

Гэты дакумент павялічвае тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый: пры экспарце — з 90 да 180 дзён з даты адгрузкі тавараў (аказання паслуг), пры імпарце — з 60 да 90 дзён з даты правядзення плацяжу, а пры выкананні (аказанні) будаўнічых работ (паслуг) за мяжой — не пазней за дату завяршэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва аб'екта.

Таксама ўказ здымае некаторыя неактуальныя ўжо бар'еры, якія стрымліваюць рост знешняга гандлю. Так, не прызначаюцца тэрміны для разлікаў паміж аператарамі сотавай сувязі пры аказанні паслуг роўмінгу, а таксама пры правядзенні разлікаў ГА "Беларуская чыгунка" з чыгуначнымі адміністрацыямі іншых краін. Цяпер ёсць магчымасць завяршыць знешнегандлёвую аперацыю, калі запазычанасць прызнаная безнадзейнай да спагнання, але не раней чым праз тры гады з даты яе ўтварэння.

Пашыраецца і пералік выпадкаў, калі аплата імпарту можа ісці за кошт крэдытаў, выдадзеных ўраду альбо пад яго гарантыi, а таксама за кошт сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Як падкрэслівае прэс-служба кіраўніка дзяржавы, гэты дакумент дапаможа разняволенню дзелавой ініцыятывы, павышэнню канкурэнтаздольнасці экспарту, а таксама спрашчэнню ўмоваў гаспадарання прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі