Лукашэнка зноў збіраў кавуны ў таварыстве прыгожых дзяўчат

Лукашэнка з кавунамі / "Пул Першага"​
Лукашэнка з кавунамі / "Пул Першага"​

24 жніўня Аляксандр Лукашэнка збіраў кавуны на сваім падворку. Днём кіраўнік Беларусі ўдзельнічаў у "Рэспубліканскім педсавеце". Таму раніцай бахчавыя прыбіралі без яго, а ён падключыўся пазней.

Лукашенко снова собирал арбузы в обществе красивых девушек
Лукашэнка збірае кавуны / "Пул Першага"
Лукашенко снова собирал арбузы в обществе красивых девушек
Наталля Эйсмант у чырвонай куртцы / "Пул Першага"

Сярод дзяўчат, якія збіралі кавуны разам з Лукашэнкам, заўважаная ягоная прэс-сакратар Наталля Эйсмант. Яна ўдзельнічае ў падобных мерапрыемствах рэгулярна. Да прыкладу, у 2019 годзе, калі кавуны збіралі 29 жніўня, Эйсмант таксама дапамагала Лукашэнку.

Блізкі да прэс-службы Лукашэнкі телеграм-канал "Пул Першага" паведамляе, што было прыбрана каля 45 тон бахчавых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі