Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным 14 красавіка ў Бішкеку

Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным 14 красавіка ў Бішкеку

Аляксандр Лукашэнка зноў сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным 14 красавіка ў Бішкеку. У сталіцы Кыргызстана збяруцца кіраўнікі дзяржаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Гэта будзе нефармальная сустрэча, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова. У АДКБ уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Таксама ў Бішкеку пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў краін ЕАЭС. Як вядома, у гэты саюз уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан.

Лукашэнка і Пуцін сустракаліся на мінулым тыдні ў Санкт-Пецярбургу. Тады былі знятыя "ўсе праблемныя пытанні ў нафтагазавай сферы" ў адносінах Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі