Лукашэнка заявіў, што выратаваў планету Зямля

Аляксандр Лукашэнка расказваў моладзі пра ІТ, штучны інтэлект, робатаў і даярак

Аляксандр Лукашэнка расказваў моладзі пра ІТ, штучны інтэлект, робатаў і даярак / president.gov.by

24 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці ў Мінску расказваў моладзі пра ІТ, штучны інтэлект, машыны, робатаў і даярак. А яшчэ прызнаўся, што выратаваў... планету Зямля.

Як сапраўдны казачнік, Лукашэнка выклаў хлопчыкам і дзяўчынкам сваю версію падзей 2020 года ў Беларусі. Толькі раней ён казаў, што ратаваў РБ. "Мы спынілі знішчэнне планеты", — заявіў Аляксандр Лукашэнка цяпер. Высвятляецца, што тры гады таму ў нашай краіне была "магутная спроба дзяржаўнага перавароту". І нібыта "войскі NATO гатовыя былі ўжо ў Беларусь уступіць, трэба было толькі на суткі ім узяць уладу і запрасіць сюды войскі NATO". А далей, па версіі Лукашэнкі, адбыўся б канфлікт Захаду з Расіяй і ядзерная вайна.

Прапаганда апошнім часам пачала ствараць культ асобы Аляксандра Лукашэнкі. А ён дапамагае як можа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі