Лукашэнка запатрабаваў, каб Stadler прывёў у парадак "Белкамунмаш"

Кіраўнік Беларусі запатрабаваў навесці парадак на заводзе "Белкамунмаш". Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лістапада на ўрачыстым адкрыцці завода "Штадлер Мінск" у Фаніпалі. 

"Было абяцана, што старая пляцоўка будзе развівацца, "Белкамунмаш "не застанецца на задворках гісторыі. Мне абяцалі, што завод будзе такім жа высокатэхналагічным, як Stadler Minsk. Я атрымліваю іншую інфармацыю. Можа, яна не зусім такая", — перадае tut.by словы кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка даручыў да Новага года пачаць усе неабходныя меры па вырашэнні праблемы "Белкамунмаша". Займацца гэтым павінен як урад, так і кіраўніцтва Stadler. Адказнасць Лукашэнка ўсклаў на дырэктара кампаніі "Штадлер Мінск" Уладзіміра Караля. Уладальнік швейцарскай кампаніі Петэр Шпулер паабяцаў знайсці канкрэтнае рашэнне, якое задаволіць усе бакі. 

Дарэчы, 30% супрацоўнікаў новага завода Stadler Minsk — гэта выхадцы з "Белкамунмаша".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі