Вы тут

Лукашэнка заклапочаны пасіўнасцю кіраўнікоў райвыканкамаў

Новыя кадры пад пільным позіркам / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заклапочаны пасіўнасцю кіраўнікоў райвыканкамаў. Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас кадравых прызначэнняў. Лукашэнка заклікаў новапрызначаных кіраўнікоў быць "больш самастойнымі на месцах". "На жаль, я вялікай актыўнасці старшыняў райвыканкамаў не бачу,цытуе яго словы president.gov.by. — Не ў тым плане, што ў тэлевізары не паказалі... Я якраз маю на ўвазе прыняццё рашэнняў...".

Аляксандр Лукашэнка заклікае іх дзейнічаць і не чакаць, пакуль "хтосьці зверху нешта скажа". "Я часта кажу: лепш прыняць рашэнне і памыліцца, чым наогул баяцца прымаць гэтыя рашэнні і не прымаць іх наогул", — працягваў ён развіваць тэму.

На праблему з адсутнасцю ініцыятывы ў беларускіх чыноўнікаў неаднаразова звярталі ўвагу эксперты. Некаторыя нават бачылі ў гэтым "італьянскую забастоўку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.