Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пастаянныя рэформы ў сферы адукацыі неабходна спыніць. Такая заява прагучала на нарадзе па пытаннях удасканалення уступнай кампаніі ў ВНУ.
"Пастаянныя рэфармаванні і ўдасканаленні пасля сённяшняга абмеркавання павінны быць спыненыя! Акрамя падручнікаў. Якія вы будзеце ўдасканальваць, рэфармаваць, пісаць новыя, старыя мадэрнізаваць", — цытуе БЕЛТА яго словы.
Лукашэнка заяўляе, што частыя змены ў сферы адукацыі абураюць людзей. Ён дадае, што правілы гульні пастаянна мяняць нельга.