Лукашэнка зацвердзіў склад Савета бяспекі Беларусі

Лукашэнка зацвердзіў склад Савета бяспекі Беларусі

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў склад Савета бяспекі Беларусі. Кіраўнік дзяржавы з'яўляецца яго старшынёй. У складзе СБ па-ранейшаму знаходзіцца яго старэйшы сын Віктар.

БЕЛТА прыводзіць склад Савета бяспекі Беларусі:

Андрэй Кабякоў, прэм'ер-міністр,

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу,

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу,

Валянцін Сукала, старшыня Вярхоўнага суда,

Аляксандр Косінец, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі,

Станіслаў Зась, дзяржсакратар Савета бяспекі,

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантроля,

Аляксандр Канюк, генеральны пракурор,

Павел Калаўр, старшыня праўлення Нацбанка,

Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў,

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў,

Андрэй Раўкоў, міністр абароны,

Уладзімір Вашчанка, міністр па надзвычайных сітуацыях,

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта,

Валерый Вакульчык, старшыня КДБ,

Сяргей Гурулёў, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,

Леанід Мальцаў, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта,

Алег Белаконеў, начальнік Генштаба Узброеных сілаў, першы намеснік міністра абароны,

Віктар Лукашэнка, памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі