Лукашэнка за хвіліну пяць разоў згадаў пра перамены

Лукашэнка за хвіліну пяць разоў згадаў пра перамены

14 студзеня на нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра перамены. За хвіліну ён згадаў іх аж пяць разоў.

"Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фармавалі гадамі, застануцца нязменныя, гаварыў Лукашэнка. — Як бы хтосьці ні рыдаў і ні стагнаў, што камусьці патрэбныя перамены. Перамены патрэбныя, яны ідуць і будуць ісці, таму што жыццё не спыняецца. Але калі хтосьці хоча пераменаў, якія будуць накіраваны на злом той палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе. Вось будуць [у 2020 годзе прэзідэнцкія] выбары, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты, [яны] прапануюць злом старой сістэмы і новыя перамены — народ вызначыцца. Мы будзем праводзіць [палітыку] спакойна, мэтанакіравана рэалізоўваць тыя задумы, якія ёсць. І перамены гэтыя будуць абсалютна спакойныя, не рэвалюцыйныя".

Такім чынам, са слоў Лукашэнкі вынікае, што тое, ці патрэбны Беларусі кардынальныя перамены, вырашыць сам народ на прэзідэнцкіх выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі