Вы тут

Лукашэнка: яны нас возьмуць ноччу, ціха, і ніхто не заўважыць

Навальніца ў небе над Беларуссю. 2020 год / Reuters

Падчас сустрэчы ў Брэсце з прадстаўнікамі мясцовай апазіцыі Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт небяспекі, якая існуе для беларускай дзяржаўнасці. "Вы ж разумееце, я ніколі не спынюся ні перад чым, каб абараніць краіну. Нашых з вамі дзяцей... — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Я хачу, каб гэтыя дзеткі жылі ў свабоднай і незалежнай краіне. Ну хопіць ужо на нас ездзіць... у лапцях і пад бізуном усё, пад бізуном... Давайце мы неяк станем усе разам і абаронімся! Інакш нас возьмуць у выніку гэтай пандэміі [каранавіруса і абвалу эканомікі]. Яны нас возьмуць ноччу, ціха, і ніхто не заўважыць".

Пры гэтым Лукашэнка не стаў удакладняць, хто ж пагражае беларускай незалежнасці. Але заўважыў, што ў пэўных абставінах і ўладзе, і апазіцыі давядзецца быць разам.

"А ваяваць нам, можа быць, яшчэ давядзецца ў адных акопах, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Не дай бог. Вось гэтага нельга дапусціць. Чаму мы кідаемся адзін на аднаго?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.