Лукашэнка вынес апошняе папярэджанне "Юнімілк"
Аляксандр Лукашэнка абураны тым, як развіваецца супрацоўніцтва з французска-расійскай кампаніяй "Данон-Юнімілк". "Калі вы ў першым квартале не выканаеце мае даручэнні, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце", — заявіў Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні развіцца беларускай малочнай галіны, звяртаючыся да кіраўніцтва кампаніі.
Кіраўнік дзяржавы незадаволены тым, што супрацоўніцтва з "Юнімілк" абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнага малака, то бок увозам сыравіны. А стварэнне абяцаных сучасных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў зацягваецца.
"Вы забыліся, што вы працуеце не ў Расіі, а ў Беларусі. І пытанні карупцыі, пытанні дзяльбы, ціску. дамоўленасці па-за межамі маіх рашэнняў непрымальна. Я ведаю ўсё, нават пра што вы думаеце: як вы дзялілі дывідэнды, колькі атрымлівалі вашыя прадстаўнікі ў Беларусі, нават, куды вы гэтыя грошы накіравалі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.