Лукашэнка выказаўся пра чарговы крок у наладжванні адносін з ЕС

Лукашэнка выказаўся пра чарговы крок у наладжванні адносін з ЕС

23 траўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску са старшынём Камітэта рэгіёнаў Еўрасаюза Марку Маркулай. Кіраўнік дзяржавы адзначыў цікавасць Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС па тэматыцы развіцця рэгіёнаў.

“Мы з’яўляемся надзейнымі партнёрамі ўсіх тых, хто ў Еўропе выступае за добрае і шчаслівае жыццё людзей, якія жывуць найперш у глыбінцы”, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Напярэдадні ў сталіцы Беларусі прайшло пасяджэнне бюро Канферэнцыі мясцовых і рэгіянальных уладаў краін Усходняга партнёрства. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэтае мерапрыемства спрыяе нармалізацыі адносінаў Беларусі і Еўрасаюза. “Вы выпрацоўваеце адпаведныя рэкамендацыі Еўрапейскаму саюзу па вялікім спектры адносінаў паміж Беларуссю і ЕС. Асабліва для арганізацыі “Усходняга партнёрства”, — сказаў Лукашэнка. І падкрэсліў, што вельмі зацікаўлены ў візіце старшыні Камітэта рэгіёнаў Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі