Лукашэнка выдаў фразу Джона Кенэдзі за "як казалі ў савецкія часы"

Джон і Жаклін Кенэдзі на інаўгурацыйным балі ў 1961 годзе​ / Reuters published by Euroradio
Джон і Жаклін Кенэдзі на інаўгурацыйным балі ў 1961 годзе​ / Reuters published by Euroradio

Выступаючы перад прысутнымі на "Купаллі" ў аграгарадку Александрыя, Аляксандр Лукашэнка "ўзгадаў, як казалі ў савецкія часы": "Перш чым спытаць, што Радзіма зрабіла для цябе, спытай: "А што я зрабіў для Радзімы, свайго народа?"

Блогер Віктар Малішэўскі заўважыў, што ў арыгінале гэтая гістарычная фраза належыць прэзідэнту ЗША Джону Кенэдзі. Яна прагучала ў яго інаўгурацыйнай прамове ў 1961 годзе: "Не пытай, што твая краіна можа зрабіць для цябе, спытай, што ты можаш зрабіць для сваёй краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі