Лукашэнка вярнуў у Мінск з Гродна генерал-маёра Шандаровіча
Ён быў начальнікам Упраўлення СК па Гродзенскай вобласці, а стане першым намеснікам старшыні.
Алег Шандаровіч прызначаны першым намеснікам старшыні Следчага камітэта Беларусі. Ён вызвалены ад пасады кіраўніка Упраўлення СК па Гродзенскай вобласці. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Шандаровіч — генерал-маёр юстыцыі. Ён быў прызначаны начальнікам Упраўлення СК па Гродзенскай вобласці ў ліпені 2018-га. Да таго часу ён працаваў у цэнтральным апараце Следчага камітэта на пасадзе начальніка галоўнага следчага ўпраўлення.
Новым начальнікам Упраўлення СК па Гродзенскай вобласці стаў Эдуард Маліноўскі. Раней ён быў начальнікам упраўлення аналізу і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання цэнтральнага апарата СК.
Гэтыя змены адбыліся на фоне шэрагу заяваў былых супрацоўнікаў, што ў СК нібыта пашырыліся апазіцыйныя настроі. Пры гэтым не распачата ніводнай крымінальнай справы па шматлікіх фактах збіцця пратэстоўцаў сілавікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.