Лукашэнка ўражаны паралімпійцамі, называе іх героямі і гатовы ім заплаціць

Лукашэнка ўражаны паралімпійцамі, называе іх героямі і гатовы ім заплаціць

Аляксандр Лукашэнка ўражаны выступленнем беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане. Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас наведвання вайсковай часткі 5448 унутраных войскаў МУС. На Паралімпіядзе ў Пхёнчхане беларускія спартсмены ўжо заваявалі 10 медалёў, у тым ліку 3 “золата”.

“Гэтыя людзі з абмежаванымі здольнасцямі, магчымасцямі твораць цуды… Яны, даказваючы, што такія ж, як і мы, здзяйсняем гэтыя подзвігі. Гэта подзвігі”, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. Ён адзначыў, што даўно знаёмы з паралімпійцамі, а з некаторымі неаднаразова сустракаўся.

Таксама Аляксандр Лукашэнка прызнаўся: раней лічыў, што гэтым людзям, улічваючы іх фізічны стан, не трэба ісці на такія подзвігі. Але цяпер ён прытрымліваецца іншага меркавання. Кіраўнік дзяржавы глядзіць шмат трансляцый з Паралімпіяды, у тым ліку і ў запісе. Паспяховае выступленне беларусаў для яго было нечаканасцю. “Я проста закахаўся ў гэтых людзей, — кажа Лукашэнка. — Гэта ж мужныя людзі! Як яны змагаюцца! Калі б нашы спартсмены “без абмежаванняў” так выступалі, у нас бы па 30-40 медалёў было”.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён чакае вяртання паралімпійцаў на радзіму, каб падзякаваць, узнагародзіць і “заплаціць за іх неймаверную працу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі