Лукашэнка — Пуціну: Мы сутыкаліся ў Мінску з такімі праблемамі

Лукашэнка — Пуціну: Мы сутыкаліся ў Мінску з такімі праблемамі

Аляксандр Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу выказаў спачуванні Уладзіміру Пуціну пасля выбуху ў метро. Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі дзевяць чалавек, яшчэ каля 20 пацярпелі.

3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі. “Я таксама хачу Вам выказаць свае спачуванні, а таксама выказаць спачуванні родным, блізкім, піцерцам, якія вельмі хваравіта, востра рэагуюць на падобныя рэчы”, — цытуе словы Лукашэнкі РІА “Новости”.

Таксама беларускі кіраўнік дадаў: “Спакойна нам жыць ніхто не дасць, таму нам трэба быць гатовымі да ўсяго, выклікаў у свеце вялізная колькасць, мы не ў ізаляваным свеце жывем, мы гэта разумеем з Вамі, не першы год працуем на гэтых пасадах”.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць развіццё двухбаковых беларуска-расійскіх адносін. Гаворка пойдзе і пра канфліктную сітуацыю, звязаную з цаной на расійскі газ для Беларусі і з пастаўкамі нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі