Лукашэнка ў саламяным капелюшы (фотафакт)
Галоўны падарунак, які Аляксандр Лукашэнка атрымаў у Іўі, — гэта саламяны капялюш. У цэнтры культуры і адпачынку ён паглядзеў канцэрт мясцовых выканаўцаў, азнаёміўся з працай гурткоў народных рамёстваў і атрымаў падарункі. Саламяны капялюш Лукашэнка адразу прымерыў. "Падышоў, дзякуй!" — сказаў ён па-беларуску. Дарэчы, калі Аляксандру Лукашэнку распавядалі па-беларуску пра працу гуртка "Беларуская лялька", ён не стрымаўся і таксама загаварыў на роднай мове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.