Лукашэнка прыедзе на "таматную бітву" ў Іўе: не ведаю, ці буду я біцца з вамі

Лукашэнка прыедзе на "таматную бітву" ў Іўе: не ведаю, ці буду я біцца з вамі

Аляксандр Лукашэнка наведаў Іўеўскі раён, пабываў на шэрагу прадпрыемстваў і паразмаўляў з людзьмі. Як інфармуе БЕЛТА, падчас сустрэчы з гараджанамі ён пахваліў Іўе: "Я думаў, прыеду цяпер у Іўе, а там якая-небудзь цёмная вёска ці заняпалы горад. [А] прыехаў на гэты курорт".

Лукашэнка прыгадаў, што замежнікі хваляць беларускую прыроду, называюць нашу краіну раем. "Я другі раз за апошні тыдзень трапляю ў рай: першы раз у Старых Дарогах", — гаварыў кіраўнік дзяржавы.

Нядаўна ў Іўі прайшоў фестываль "Іўеўскі памідор", прайшла першая ў Беларусі "таматная бітва". Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ведае пра гэтую "разынку" горада, і паабяцаў, што прыедзе на адзін з наступных фэстаў.

Лукашэнка: "Вы ўжо пачынаеце ў іспанцаў пераймаць... марнуеце памідоры. Паглядзеў, шкада стала... Я — вясковы чалавек, выкінуць памідор [не магу]. А вы тут адзін у аднаго кідаеце памідоры, топчаце іх. Напэўна, ураджай добры... Абяцаў, што прыеду. Не ведаю, ці буду я біцца з вамі на памідорах на гэтых, але прыехаць... паглядзець... А можа быць...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі