Лукашэнка ў пятніцу сустрэнецца са студэнтамі-медыкамі

Лукашэнка ў пятніцу сустрэнецца са студэнтамі-медыкамі

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу сустрэнецца са студэнтамі-медыкамі. Яны будуць прадстаўляць усе медуніверсітэты краіны, інфармуе ў Telegram Пул Першага. Можна чакаць, што гаворка пойдзе пра якасць адукацыі і пра сітуацыю ў сферы аховы здароўя, пра заробкі медыкаў. Безумоўна, Лукашэнка не ўтрымаецца і ў чарговы раз выкажацца на тэму здаровага ладу жыцця і прывядзе прыклады з асабістага досведу.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое можа паўстаць падчас сустрэчы — міграцыя беларускіх спецыялістаў у замежжа, у тую ж Польшчу. "Нас гэта хвалюе, але не напружвае", — гаварыў кіраўнік дзяржавы ў кастрычніку.

Як інфармуе БЕЛТА, сустрэча Лукашэнкі ў Беларускім дзяржаўным медуніверсітэце будзе транслявацца ў ВНУ краіны, якія займаюцца падрыхтоўкай медыцынскіх кадраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі