Лукашэнка ў Полацку: давядзецца гэтую вышыню браць штурмам

Лукашэнка ў Полацку: давядзецца гэтую вышыню браць штурмам

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу за 2-3 бліжэйшыя гады вырашыць праблему збору і перапрацоўкі бытавога смецця, паведамляе БЕЛТА. 12 чэрвеня кіраўнік дзяржавы наведвае Полацк і праводзіць нараду па пытаннях развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Як вядома, нядаўна быў прызначаны новы міністр ЖКГ — Андрэй Хмель.

"Давядзецца гэтую вышыню браць штурмам, — заявіў Лукашэнка, гаворачы пра праблему смецця. — Гэта вельмі важны накірунак".

"Швейцарыя багатая, па памерах як мы па насельніцтве, па 80-90 адсоткаў перапрацоўвае асобных відаў адходаў,цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал Пул Першага. — А мы целяпаемся, да 50% падысці не можам".

"Вывозім на звалкі, закапваем, ствараем горы вакол", — абураўся кіраўнік дзяржавы.

Таксама беларускі кіраўнік падчас паездкі ў Полацк запатрабаваў не дапускаць бязладнасці ў сельскай гаспадарцы. Пастаўлена задача, каб кармы для скаціны былі якасныя. "Я ведаю, што вы зацікаўлены, але часам атрымліваецца наадварот", — гаварыў ён чыноўнікам.

Лукашэнка ў Полацку: давядзецца гэтую вышыню браць штурмам
Лукашэнка ў Полацку / @pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі