Лукашэнка так і не сустрэўся з Пуціным

Учора завяршыўся працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Беларускі прэзідэнт у Душанбэ прыняў удзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў ЕўрАзЭс, а таксама ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Аднак з Уладзімірам Пуціным, як анансавалася напярэдадні візіту, Лукашэнка так і не сустрэўся. Як паведаміла расійскім СМІ крыніца ў дэлегацыі Расіі, асобных сустрэч Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам у Душанбэ не было.

Не застаўся Лукашэнка і на дзень нараджэння расійскага прэзідэнта, які той адзначае сёння. Пуцін, як паведамлялася раней, збіраўся застацца ў Душанбэ да нядзелі і адпаведна, адзначыць там сваё 55-годдзе.

Але замест гэтага ў суботу ён паведаміў, што будзе адзначаць дзень нараджэння ў Крамлі, паведамляе "Хартыя ’97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі