Вы тут

Лукашэнка прызнаў, што з тэрыторыі Беларусі запусцілі ракеты па Украіне

Лукашэнка рабіў выгляд, што ніякіх ракет не было / Associated Press

Лукашэнка заяўляе, што “ніякай вайны з тэрыторыі Беларусі не ідзе”, але ракеты па Украіне былі запушчаныя.

Сапраўды, з тэрыторыі чарнобыльскіх прыкладна раёнаў, дзе былі на вучэннях расійскія войскі, былі запушчаныя дзве ці тры ракеты, — кажа Лукашэнка.

Ён патлумачыў гэта тым, што за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю былі разгорнутыя ракетныя дывізіёны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.