Вы тут

Лукашэнка прызнаў правал сісітэмы размеркавання ў ВНУ

Лукашэнка выступае перад навукоўцамі / БЕЛТА

У ВНУ трэба павышаць ролю мэтавых накіраванняў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з навукоўцамі 5 лютага. 

У сваёй прамове Лукашэнка фактычна прызнаў правал сістэмы размеркавання выпускнікоў. 

"Мы цяпер вельмі моцна будзем падымаць ролю мэтавых кірункаў. Абавязкова будзем гэта рабіць. Нам вельмі важна, каб не толькі ў Мінску канцэнтраваліся (маладыя спецыялісты. — БЕЛТА): скончылі ВНУ і тут дзесьці любым коштам замацаваліся. Нам трэба раўнамерна размяшчаць па краіне прадукцыйныя сілы", — цытуе БЕЛТА ягоныя словы.

Самай галоўнай "прадукцыйнай сілай"Лукашэнка назваў настаўнікаў і выкладчыкаў. 

Таксама ён заклікаў больш увагі надаваць практыка-арыентаванаму навучанню ў ВНУ. На думку Лукашэнкі, студэнтаў трэба прыцягваць да працы па сваёй будучай прафесіі ўжо з другога курсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.