Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Караніка губернатарам Гродзенскай вобласці

Уладзімір Каранік / tvr.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага губернатара Гродзенскай вобласці. Ім стаў Уладзімір Каранік, які да цяперашняга часу займаў пасаду міністра аховы здароўя.

— Мною прынята рашэнне аб накіраванні да вас вашага чалавека —Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка,цытуе Лукашэнку інфармацыйнае агенцтва "Белта". — Для мяне гэта вялікая страта. Таму што гэта геройскі чалавек у часы каранавіруса. Калі б не ён, нам было б вельмі цяжка. Гэта быў першы памочнік Прэзідэнта па ўсіх пытаннях, першы генерал, які выконваў мае ўказанні. І мы ж правільна паступілі.

З 2013 года пасаду старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта займаў Уладзімір Краўцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.