Лукашэнка прызначыў старшыню Гродзенскага абласнога суда

15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў". Як паведамляе БЕЛТА, старшынём Гродзенскага абласнога суда прызначаны Аляксандр Корзун. Яму 60 гадоў. У 1999-2015 гадах Корзун быў намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога суда. У 2015-м прызначаны яго старшынём. Цяпер жа працягне працу на гэтай пасадзе.

Алег Фёдараў стаў намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда. У адпаведнасці з дакументам, Уладзімір Грыгаровіч вызвалены ад пасады першага намесніка і суддзі Мінскага гарадскога суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.