Вы тут

Лукашэнка прызначыў прэм’ера з улікам каментарыяў у сацсетках?

Андрэй Дзмітрыеў, фота Еўрарадыё

18 жніўня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага прэм’ер-міністра і віцэ-міністраў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, напярэдадні гэтага прызначэння кандыдатуры новых кіраўнікоў ураду кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі абмеркавала з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый — лідарамі “Белай Русі”, афіцыйных прафсаюзаў і БРСМ. Зрабілі менавіта тое, што раіў адзін з лідараў грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.

Ці сапраўды Аляксандр Лукашэнка прыслухаўся да меркавання Андрэя Дзмітрыева? Ці можна лічыць сустрэчу з лідарамі “Белай Русі”, афіцыйных прафсаюзаў і БРСМ абмеркаваннем з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.