Лукашэнка прызначыў начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі
![Лукашэнка прызначыў начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_177000_big.jpg.webp?itok=kfBimbNx)
Аляксандр Лукашэнка прызначыў начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі. Ім стаў Алег Сталярчук, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Пра тое, дзе Сталярчук працаваў раней, нічога не паведамляецца.
Таксама Лукашэнка вызваліў ад пасады кіраўніка Інстытута нацыянальнай бяспекі генерал-маёра Івана Каржа ў сувязі з яго абраннем дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Адпаведныя ўказы былі падпісаныя 8 лістапада.