Лукашэнка: Прыйдзе час, калі наша АЭС будзе агульным здабыткам Беларусі і Латвіі

Лукашэнка: Прыйдзе час, калі наша АЭС будзе агульным здабыткам Беларусі і Латвіі

8 лютага падчас сустрэчы з латвійскім прэм’ер-міністрам Марысам Кучынскісам Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт перспектыў беларускай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астравецкім раёне. Ён падзякаваў госцю за тое, што Латвія не крытыкуе Беларусь (у адрозненне ад той жа Літвы) за гэты праект, які будзе карысны і для будучых пакаленняў.

“Гэтая станцыя беларуская, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Мы ідзем да глабалізацыі, межы ўсё больш сціраюцца. Прыдзе час, калі гэта будзе агульны здабытак — Беларусі і Латвіі… Мы станцыю ўсё роўна пабудуем. Мы ж яе будуем на прынцыпах міжнароднага права. І я часта кажу: давайце будзем разам думаць, як яе выкарыстаць”.

Як вядома, першы блок Беларускай АЭС мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе.

Лукашэнка: Прыйдзе час, калі наша АЭС будзе агульным здабыткам Беларусі і Латвіі
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі