Вы тут

Лукашэнка правёў прызначэнні ў кіраўніцтве Вярхоўнага суда

Вярхоўны суд / Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка правёў прызначэнні ў кіраўніцтве Вярхоўнага суда. 14 траўня ён падпісаў адпаведны ўказ. Намеснікам старшыні Вярхоўнага суда прызначаны Сяргей Кандрацьеў. Ад гэтай пасады вызвалены Руслан Аніскевіч. Аднак ён працягне працаваць суддзёй згаданага суда, паведамляе БЕЛТА.

Таксама Лукашэнка працягнуў на пяць гадоў тэрміны паўнамоцтваў першаму намесніку старшыні Вярхоўнага суда Валерыю Калінковічу і намесніку старшыні Андрэю Забары.

БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.