Лукашэнка прапанаваў прыцягваць беларусаў да будаўніцтва АЭС у Расіі

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у перспектыве прыцягваць беларусаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласці Расіі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 5 снежня на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Курскай вобласці Аляксандрам Міхайлавым. Паводле яго слоў, айчынныя спецыялісты змогуць працаваць на гэтым аб’екце ўжо праз год-два. А цяпер яны мусяць навучыцца выконваць асноўныя працы па будаўніцтве АЭС. Лукашэнка мяркуе, што беларусы ў будучыні маглі б не толькі працаваць на будаўніцтве АЭС у Расіі, але і ў іншых краінах.

Таксама падчас сустрэчы беларускі кіраўнік прапанаваў губернатару Курскай вобласці актывізаваць узаемадзеянне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве, інфармуе БЕЛТА.