Вы тут

Лукашэнка — пра больш жорсткае пакаранне: давайце прымем амерыканскія законы

Аляксандр Лукашэнка і яго каманда / @pul_1

Аляксандр Лукашэнка выступіў за ўвядзенне ў Беларусі больш жорсткай адказнасці за нявыплату падаткаў. Пра гэта ён заявіў 21 студзеня на нарадзе, прысвечанай пытанням эканомікі.

"Унясіце самыя жорсткія меры за парушэнні заканадаўства па падаткаабкладанні, — гаварыў Лукашэнка. — Унясіце амерыканскія законы, якія дзейнічаюць у ЗША. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе".

Такая прапанова ўзнікла не ад добрага жыцця — бюджэту патрэбны грошы, таму шукаюцца самыя розныя крыніцы іх паступлення. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў ЗША "за нявыплату падаткаў... шалёныя тэрміны [зняволення]". "А ў нас цэлыя галіны сыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім", — эмацыйна заявіў ён.

Таксама Лукашэнка сказаў, што трэба неадкладна зрабіць больш сур'ёзнай адказнасць за заробкі ў канвертах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.