Лукашэнка папярэдзіў паслоў, што яны павінны прыносіць карысць эканоміцы

Амбасадарам Беларусі ў Егіпце стаў Сяргей Рачкоў, у Ізраілі — Уладзімір Скварцоў, у Латвіі — Марына Даўгаполава, у Казахстане — Анатоль Нічкасаў, у Туркменістане — Алег Табанюхаў, ва Узбекістане — Мікалай Кланевіч, у Фінляндыі — Аляксандр Астроўскі, у Кот-д'Івуар (па сумяшчальніцтве) — Вячаслаў Бяскосны, у Катары і Кувейце (па сумяшчальніцтве) — Раман Галоўчанка. Прадстаўніком Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі па сумяшчальніцтве прызначаны Уладзімір Лапата-Загорскі.



Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў новапрызначаных дыпламатаў, што яны павінны прыносіць карысць не толькі ў палітыцы, але і ў эканоміцы. "З міністра і прэм'ер-міністра я спытаю за тое, як амбасады за мяжой сталі найперш гандлёва-эканамічнымі прадстаўніцтвамі, парасонам для дзеяння прадпрыемстваў, міністэрстваў і ведамстваў па рэалізацыі нашай прадукцыі за межамі краіны", — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі