Вы тут

Лукашэнка папрасіў падлічыць кантэйнеры для захоўвання нафты

Лукашэнка і нафта / калаж: Еўрарадыё, фота: БЕЛТА

У Бабруйску чыноўнікі просяць кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў даць інфармацыю пра наяўнасць ёмістасцяў, у якіх можна захоўваць нафту. Неабходна пазначыць аб'ём кантэйнераў і месцы іх захоўвання.

У дакуменце згадана даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, дадзенае падчас нарады па нафтавай галіне 21 сакавіка 2020 года.

"Так, я памятаю гэты запыт, — кажа Еўрарадыё кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Валянціна Згорская.Для чаго патрэбна гэтая інфармацыя, я пракаментаваць не магу... Не ведаю. Але раз у даручэнні гаварылася пра ёмістасці, напэўна, яны патрэбныя, каб там нешта захоўваць".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.