Лукашэнка паляцеў на тры дні ва Узбекістан

Лукашэнка паляцеў на тры дні ва Узбекістан

Раніцай 12 верасня Аляксандр Лукашэнка паляцеў на тры дні ва Узбекістан, з афіцыйным візітам. Яго запрасіў прэзідэнт Шаўкат Мірзіеў. Узбекскія афіцыйныя крыніцы паведамілі пра запланаваны візіт Лукашэнкі 10 верасня, афіцыйныя беларускія крыніцы толькі сёння.

Як інфармуе БЕЛТА, беларускі кіраўнік правядзе перамовы з прэзідэнтам Узбекістана. Прадказальна гаворка пойдзе найперш пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Якраз у Ташкенце пройдзе белароуска-узбекскі форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Будзе арганізаваная "маштабная выстава" беларускіх вытворцаў пад назвай "Made in Belarus".

Папярэдні раз Аляксандр Лукашэнка прыязджаў ва Узбекістан у кастрычніку 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі