Лукашэнка пакатаўся ў Сочы на лыжах з расійскім прэм’ерам

Аляксандр Лукашэнка мае прыняць удзел у шэрагу міжнародных сустрэчаў. У планах — абмеркаванне далейшага развіцця інфраструктуры беларускіх аб’ектаў у Сочы і Краснай Паляне.



Увечары 8 лютага Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў “разам пакаталіся на лыжах, паразмаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы”, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.


Раней Лукашэнка праінспектаваў нацыянальную каманду па біятлоне, папіў са спартсменамі гарбаты, абмеркаваў трасу, на якой праходзяць спаборніцтвы і наведаў трэніроўку біятланістак.



Беларускі лідар знаходзіцца ў Сочы з 6 лютага. Па запрашэнні свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна ён наведаў цырымонію адкрыцця ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульняў, якая адбывалася ўвечары 7 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі