Лукашэнка паехаў у Літву на машыне (відэа)

Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Вільню. Беларускі кіраўнік сустрэнецца са сваёй калегай Далей Грыбаўскайтэ.
Затым возьме ўдзел у адкрыцці выставы “Беларусь ЭКСПА 2009” і Беларуска-літоўскага эканамічнага форума.

Цікава, што ў Вільню Лукашэнка паехаў на машыне. Праўда, у мэтах бяспекі картэж беларускага прэзідэнт рухаўся са спазненнем ад папярэдняга графіка.

Як паведамляе “Беларускі партызан”, на мяжы яго сустракалі на ўзроўні міністра транспарту і намміністра замежных спраў.

У беларускай дэлегацыі, акрамя прэзідэнта, таксама прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі і кіраўнік МЗС Сяргей Мартынаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі