Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ “Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча"

Палац незалежнасці — рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

22 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча", паведамляе БЕЛТА.

У ім вызначаецца парадак дзейнасці органаў кіравання ў сітуацыі, калі будзе ўведзенае надзвычайнае становішча.

Таксама ён падпісаў указ аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму. Гэты дакумент зацвярджае палажэнне аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.