Лукашэнка нічога не сказаў пра прызнанне "Л/ДНР"

Лукашэнка нічога не сказаў пра прызнанне "Л/ДНР"

22 лютага Аляксандр Лукашэнка прамаўляў перад вайскоўцамі з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Дня Узброеных Сіл РБ. Ён нічога не сказаў пра прызнанне Расіяй незалежнасці і суверэнітэту "Л/ДНР" і пра тое, як адрэагуе афіцыйны Мінск. Але звярнуўся "да ўкраінскага народа і кіраўніцтва". "Давайце зробім так, каб мы, славяне, заўсёды жылі ў міры і згодзе", — гаварыў Лукашэнка. Ён прапанаваў украінцам: "Спыніцеся, адмахніцеся ад гэтых заакіянскіх гаспадароў. Ніякага шчасця яны вам не прынясуць".

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб "Беларусь была мірным астраўком на гэтай звар'яцелай планеце". Ён заклікаў вайскоўцаў не панікаваць: "Як жылі мы, так і будзем жыць". І дадаў, што ў Захаду не атрымаецца "расстраляць рускіх у спіну праз Беларусь", бо "здраднікамі ніколі не былі і не будзем".

Лукашэнка заявіў, што ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй будзе развівацца, ён дапускае правядзенне новых вучэнняў з РФ, набыццё новых узбраенняў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі