Лукашэнка на чатыры дні з'язджае з Беларусі

Аляксандр Лукашэнка / Карыкатура dw.com
Аляксандр Лукашэнка / Карыкатура dw.com

Аляксандр Лукашэнка на чатыры дні з'язджае з Беларусі. Анансаваныя яго візіты ў Таджыкістан і Казахстан. У Душанбэ Лукашэнка будзе 11-12 кастрычніка, сустрэнецца з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. 13-14 кастрычніка ён збіраецца пабываць у Астане. Там запланавана пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

З Беларусі Аляксандр Лукашэнка з'язджае пасля нарады з сілавікамі і заявы пра разгортванне Беларуссю разам з Расіяй  "сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў", пра прыбыццё ў нашу краіну тысяч расійскіх вайскоўцаў, пра тое, што Украіна нібыта рыхтуе ўдар па РБ. Перад ад'ездам ён падпісаў указы па "ўдасканаленні дзейнасці сістэмы органаў дзяржбяспекі". Раней яны фармальна падначальваліся Савету міністраў. Цяпер жа — выключна Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі