Лукашэнка: Мы не супраць агульнай валюты з Расіяй

Лукашэнка: Мы не супраць агульнай валюты з Расіяй

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не супраць адзінай валюты з Расіяй. 18 студзеня беларускі кіраўнік сустракаўся з дзейным і былымі міністрамі замежных спраў Беларусі з нагоды 100-годдзя дыпламатычнай службы нашай краіны. Лукашэнка шмат гаварыў пра дачыненні з Расіяй. Згадаў пра інфармацыйную атаку на Беларусь з Масквы, пра якую ён хоча пагаварыць з кіраўніцтвам Расіі. Пра тое, што беларусаў спрабуюць пасварыць з рускімі, але гэтага не будзе. А ўсе спробы эскалацыі сітуацыі "самым жорсткім чынам" спыняць праваахоўнікі.

Аляксандр Лукашэнка згадаў пра магчымасць увядзення адзінай валюты Беларусі і Расіі. Дагэтуль пра гэта шмат гаварылі прадстаўнікі расійскай улады, пачынаючы ад заявы ў Брэсце расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева і заканчваючы выказваннем міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова.

"Саюз — калі ласка. Аб'яднанне — калі ласка, але толькі гэта людзі павінны вырашыць, а не мы, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Мы не адмаўляемся ні ад аднаго тэзіса. Калі хто-то мне пачынае гаварыць пра аб'яднанне, то ізноў жа з даху: давай валюту агульную. Мы не супраць агульнай валюты, але гэта павінна быць агульная валюта, а не валюта Цэнтрабанка Расіі".

Паводле слоў Лукашэнкі, павінен быць створаны на роўных умовах эмісійны цэнтр. "Каб умовы былі роўныя і падыход", — заявіў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі