Лукашэнка: Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах

Лукашэнка: Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што не варта дзяліць Беларусь і Расію па межах, а паспрабаваць пабудаваць нешта агульнае. Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 13 лістапада на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым.

"Спадзяюся, мы будзем і далей развіваць нашы адносіны менавіта ў тым ключы, што мы людзі не чужыя, у нас адзіная бацькаўшчына. Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае — назвалі яго Саюзнай дзяржавай", — прыводзіць прэс-служба словы Лукашэнкі.

На яго думку, Калінінградская вобласць сутыкаецца з тымі ж пытаяннямі, што і Беларусь. "Тое, што адбываецца на межах з Беларуссю, — гэта люстраны адбітак мяжы з Калінінградам. Мы сутыкаемся твар у твар, лоб у лоб з актывізацыяй NATO. Дый у эканоміцы, ведаеце, у гандлі кожны пераследуе там свае інтарэсы. Не скажу, што яны нас ужо вельмі любяць — і вас, і нас, Расію і Беларусь. Таму, як бы тут ні абмяркоўвалі гэтыя пытанні, ні рабілі нас празаходнімі і гэтак далей, мы выдатна разумеем, што гэта рыторыка", — патлумачыў кіраўнік дзяржавы. 

На думку Лукашэнкі, Беларусі і Расіі няма на каго разлічваць, акрамя адзін аднаго. "Вы заўсёды можаце разлічваць на Беларусь. У цяжкую хвіліну мы заўсёды падставім плячо", — канстатаваў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі